Пахаладанне ў Беларусі будзе кароткім, пацяпленне пачнецца ў нядзелю
Пахаладанне ў Беларусі, якое прынясе скандынаўскі антыцыклон, будзе кароткім, пацяпленне пачнецца ў нядзелю, інфармуе БЕЛТА са спасылкай на беларускіх сіноптыкаў. Уначы ў пятніцу, 22 лютага, чакаецца ад -7 да -13 градусаў (па паўднёвым захадзе — 3-6 марозу), удзень — ад -2 да -8 градусаў. У суботу, 23 лютага, у начныя гадзіны тэмпература паветра можа скласці 5-12 градусаў марозу (на ўсходзе — да -15), у дзённыя гадзіны — ад -5 на ўсходзе да +2 градусаў у Брэсцкай вобласці. Такім чынам, у бліжэйшыя два дні тэмпературны фон у нашай краіне наблізіцца да кліматычнай нормы.
У нядзелю, 24 лютага, пачнецца пацяпленне. Уначы прагназуецца ад 0 да -6 градусаў (толькі ў Гомельскай вобласці будзе да мінус 9), удзень — ад -2 да +5 градусаў. Ужо ў панядзелак, 25 лютага, месцамі ў начныя гадзіны прагназуецца плюсавая тэмпература, удзень на захадзе — да +7. У гэтыя дні магчымыя мокры снег і дождж.