Пахаванне Валянціна Бялькевіча пройдзе 3 жніўня
Аднак месца і час дагэтуль невядомыя.
Нагадаем, адзін з найлепшых беларускіх футбалістаў за часы незалежнасці Валянцін Бялькевіч памёр на 42-м годзе жыцця. Прычынай раптоўнай смерці стаў тромб.
Бялькевіч гуляў за мінскае "Дынама", а пасля — за кіеўскае, быў адным з лідараў нацыянальнай зборнай Беларусі. У 1995 годзе быў прызнаны найлепшым футбалістам Беларусі, а ў 2001 — найлепшым гульцом ўкраінскага чэмпіянату.
Пасля сканчэння кар'еры гульца быў на трэнерскай рабоце, жыў у Кіеве.
Фота — bymedia.net