"Пакуль жыве мова, будзе жыць і нацыя" — Ціханоўская звярнулася да беларусаў

Святлана Ціханоўская 

Святлана Ціханоўская  / @tsikhanouskaya

Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з нагоды Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага. Яна прызналася, што яшчэ тры гады таму "адчувала сябе не вельмі ўпэўнена, калі размаўляла па-беларуску". Але беларусы натхнілі яе, памаглі і матывавалі.

"Цяпер і мая дачка Агнія вывучае новыя словы, спрабуе размаўляць па-беларуску і нават чытае пакрысе. Ёй вельмі падабаюцца рыфмаванкі Юрыя Несцярэнкі з кніжкі "Неверагодны свет", вершыкі Андрэя Скурко, а таксама гісторыі з "Ашуканак" Яны Вольскай", — расказала Святлана Ціханоўская.

Яна адзначыла, што беларуская мова — гэта "наш унікальны пароль, які ведаем толькі мы з вамі". Лідэр беларускіх дэмсіл заклікала берагчы яго, абараняць, перадаваць дзецям. "Бо пакуль жыве наша мова, будзе жыць і наша нацыя", — падкрэсліла Святлана Ціханоўская.

Міжнародны дзень роднай мовы штогод адзначаецца з 2000 году. Свята заснавалі ў ЮНЕСКА ў памяць аб трагічных падзеях, якія адбыліся ў цяперашняй сталіца Бангладэш. 21 лютага 1952 года тут ад куль паліцэйскіх загінулі студэнты, якія выйшлі на дэманстрацыю з патрабаваннем прызнаць іх родную мову бэнгалі адной з дзяржаўных моў краіны.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі