Паліну Шарэнду-Панасюк адправілі ў ПКТ на шэсць месяцаў

Паліна Шарэнда-Панасюк / facebook.com/Andrei.Sharenda
Паліна Шарэнда-Панасюк / facebook.com/Andrei.Sharenda

Палітзняволеную Паліну Шарэнду-Панасюк на шэсць месяцаў адправілі ў ПКТ (памяшканне камернага тыпу). Пра гэта ў сацсетках напісаў яе муж.

Андрэй Шарэнда атрымаў ад жонкі ліст, датаваны 13 кастрычніка. З ліста стала вядома, што 9 кастрычніка Паліна выйшла з ШІЗА, дзе правяла 40 сутак. На наступны день ёй аддалі вялікую 50-кілаграмовую перадачу, дазволеную адзін раз на тры месяцы.

"Ужо 12 кастрычніка фашысты адабралі у Паліны на склад асабістыя рэчы і ўсе прадукты і змясцілі у ПКТ (памяшканне камернага тыпу). Прычым кінулі яе туды не на 2 месяцы, як мы думалі спачатку, а на доўгія паўгода. У нечалавечых умовах Паліна прабудзе 6 месяцаў.  Яна можа сустрэць і Каляды, і Новы год, і дзень народзінаў, і нават Вялікдзень там у поўнай самоце", — піша Андрэй Шарэнда.

Напярэдадні стала вядома, што на Паліну Шарэнду-Панасюк пачалі чарговую справу за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі (арт. 411 КК). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі