Палітвязень Лосік: "Ілюзій не маю — думаю, будзе гадоў 5, і я там загнуся"

Палітвязень Лосік: "Ілюзій не маю — думаю, будзе гадоў 5, і я там загнуся"

Палітвязень Ігар Лосік даслаў на волю ліст, поўны расчаравання. 

Ён піша, што стаміўся чакаць і спадзявацца на добрае. Асабліва яго ўразіў прысуд журналісткам "Белсата" Кацярыне Бахвалавай (Андрэевай) і Дар'і Чульцовай. "Ілюзій не маю — думаю, будзе гадоў 5, і я там загнуся", — піша палітвязень.

"Самае галоўнае імі было зроблена — зацягнуць час. Стандартная практыка за апошнія 27 гадоў, і зноў ніхто не аказаўся да гэтага гатовы. Таму ўсё пройдзе як заўжды. Усе сядуць, астатнія з'едуць ці заціхарацца, Расія дапаможа з грашыма, і так — на некалькі гадоў", — піша Лосік з-за кратаў.

"Лепш бы проста расстралялі па-хуткаму і не бачыць гэта ўсё", — заканчвае ён свой ліст. 

Ігара Лосіка, які адміністраваў ТГ-канал, затрымалі ў Баранавічах 25 чэрвеня. Спярша яго вінавацілі ў арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Потым дадалі абвінавачанне ў падрыхтоўцы да ўдзелу ў масавых беспарадках. На знак пратэсту супраць абвінавачання Лосік 41 дзень трымаў галадоўку, якую спыніў 25 студзеня. 

Палітвязень Лосік: "Ілюзій не маю — думаю, будзе гадоў 5, і я там загнуся"
Ліст Ігара Лосіка

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі