Палітвязня Аляксандра Францкевіча зноў будуць судзіць

Аляксандр Францкевіч у судзе ў 2022-м

Аляксандр Францкевіч у судзе ў 2022-м / spring96.org

Палітвязня Аляксандра Францкевіча, асуджанага на амаль 17 гадоў зняволення, зноў будуць судзіць. На гэты раз за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі". Распачатая крымінальная справа, паведамляюць праваабаронцы.

Актывіста анархісцкага руху Аляксандра Францкевіча затрымалі ў жніўні 2020-га. Судзілі яго ў верасні 2022-га па шматлікіх артыкулах, у тым ліку за "арганізацыю масавых беспарадкаў", "заклікі да санкцый", "стварэнне экстрэмісцкага фармавання". Спачатку асудзілі на 17 гадоў зняволення. Пасля Вярхоўны суд у парадку апеляцыі крыху скараціў тэрмін — да 16 гадоў і 9 месяцаў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.

Адбываць тэрмін палітвязня спачатку накіравалі ў івацэвіцкую калонію № 5, пазней перавялі ў ваўкавыскую ПК-11. З верасня 2023 года Францкевіча змясцілі ў ПКТ на паўгода, а таксама неаднаразова змяшчалі ў ШІЗА. Палітвязень да гэта часу знаходзіцца ў ПКТ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі