Палітвязня Андрэя Скурко змясцілі ў медчастку СІЗА
Палітзняволены Андрэй Скурко, кіраўнік аддзела рэкламы і маркетынгу "Нашай Нівы", змежчаны ў медчастку ў СІЗА на Валадарскага. Прычыны невядомыя, адзначаюць праваабаронцы "Вясны".
"Наша Ніва" піша, што ў Скурко падазраюць каранавірус, яго камеру адправілі на каранцін.
Раней паведамлялася, што ў Скурко быў дыягнаставаны дыябет першага тыпу. Ён інсуліназалежны — чатыры разы на дзень яму трэба рабіць уколы.
Скурко быў затрыманы разам з іншымі трыма "нашаніўцамі" 8 ліпеня. Пазней следчыя выпусцілі бухгалтарку Вольгу Раковіч і галоўнага рэдактара часопіса "Наша гісторыя" Андрэя Дынько. За кратамі засталіся Скурко і галоўны рэдактар "Нашай Нівы" Ягор Марціновіч. Следчыя вядуць на "НН" крымінальную справу: яе супрацоўнікаў падазраюць у няправільнай аплаце камунальных паслуг — па тарыфах для фізічных асобаў, а не юрыдычных.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.