Палітвязня Анджэя Пачобута перавялі ў СІЗА ў Гродна

Анджэй Пачобут за кратамі з вясны 2021 года / pap.pl
Анджэй Пачобут за кратамі з вясны 2021 года / pap.pl

Палітвязня Анджэя Пачобута перавялі ў СІЗА ў Гродна. Верагодна, у гэтым горадзе і пачнецца разгляд так званай "польскай справы", піша @bajby. Пачобут быў у жодзінскай следчай турме, а з траўня — у СІЗА № 1 у Мінску.

Пачобут быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года разам з іншымі актывістамі польскай меншасці. Трох затрыманых актывістак пазней выпусцілі з-за кратаў, дазволілі ім выехаць у Польшчу. У Беларусі засталіся Анджэй Пачобут і старшыня неафіцыйнага "Саюза Палякаў у Беларусі" Анжаліка Борыс. Яе сёлета ўвесну перавялі пад хатні арышт. 

За артыкул пра напад СССР на Польшчу ў верасні 1939-га Пачобута абвінавацілі ў "распальванні варажнечы па нацыяльнай прыкмеце". Таксама паведамлялася, што яго абвінавацілі ў закліках да санкцый. 

У канцы жніўня 2022-га стала вядома, што крымінальную справу хутка перададуць у суд.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі