Палітвязня Мікалая Дзядка на 4 месяцы змясцілі ў памяшканне камернага тыпу

Палітвязня Мікалая Дзядка на 4 месяцы змясцілі ў памяшканне камернага тыпу

Палітвязня Мікалая Дзядка на 4 месяцы змясцілі ў памяшканне камернага тыпу. Пра гэта "Новаму часу" паведаміў яго бацька Аляксандр Дзядок. Мікалай пратэставаў супраць ціску на яго ў калоніі (напрыклад, усе лісты, якія прыходзяць, знішчаюцца) і на знак пратэсту адмовіўся выходзіць на працу. У выніку ён у ПКТ, а двое асуджаных, якія з Дзядком размаўлялі, у пакаранне за гэта адпраўлены ў штрафны ізалятар (раней у ім быў і сам палітвязень).

Бацька Мікалая Дзядка кажа, што ў ПКТ холадна і брудна, ноччу бывае мінусавая тэмпература паветра, а там выключаюць ацяпленне. "Гэта адкрыты здзек", — кажа ён. Рэчавую перадачу ў яго не прынялі. Аляксандр Дзядок адзначае, што паводзіны супрацоўнікаў калоніі "адкрыта варожыя".

Блогер і анархіст Мікалай Дзядок быў затрыманы ў лістападзе 2020 года. Праз год яго асудзілі на пяць гадоў калоніі агульнага рэжыму за "арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак", за "заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы краіны" і "незаконныя дзеянні ў дачыненні да прадметаў з выкарыстаннем гаручых рэчываў". Палітвязень не прызнаў віну ні па адным артыкуле. Дзядок знаходзіцца ў папраўчай калоні № 9 у Горках.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі