Палітвязня Паўла Севярынца могуць перавесці на турэмны рэжым

Павел Севярынец / З архіва Еўрарадыё
Павел Севярынец / З архіва Еўрарадыё

Палітвязня Паўла Севярынца могуць перавесці на турэмны рэжым. 21 чэрвеня ў Шклове адбудзецца суд па замене рэжыму ўтрымання і пераводзе ў іншую папраўчую ўстанову. Рашэнне будзе прымаць суддзя Аляксандр Тараканаў, паведамляе @prisoners_spring96.

Севярынец знаходзіцца ў шклоўскай папраўчай калоніі № 17. У красавіку адміністрацыя прызнала яго "злосным парушальнікам рэжыму". Тады яму скарацілі дазволеную колькасць тэлефанаванняў дадому і грашовых пераводаў, а пасля пазбавілі і працяглага спаткання.

Палітык і пісьменнік Павел Севярынец знаходзіцца за кратамі з 7 чэрвеня 2020 года. У траўні 2021-га ён быў асуджаны на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за арганізацыю "масавых беспарадкаў". Дома Севярынца чакаюць жонка і маленькі сын.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі