Міліцыянеры пачалі сачыць за палітвязнем Севярынцам на царкоўных службах
Павел Севярынец / svaboda.org
Міліцыянеры пачалі сачыць за палітвязнем Паўлам Севярынцам на царкоўных службах у шклоўскай калоніі, паведамляе @viasna96 са спасылкай на аднаго з былых вязняў. Нібыта адміністрацыя атрымала скаргу, што ён у царкве "збірае гурткі палітзняволеных на беларускай мове". Пасля гэтага міліцыя пачала прыходзіць на службы. "Ідзе служба, а ў іх рацыя гарлапаніць і яны жуюць семкі", — распавёў сведка. Ён жа кажа, што летам 2022-га вязням калоніі адміністрацыя забараніла кантактаваць з Севярынцам.
Палітык і пісьменнік Павел Севярынец знаходзіцца за кратамі з 7 чэрвеня 2020 года. У траўні 2021-га ён быў асуджаны на 7 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за арганізацыю "масавых беспарадкаў". Севярынец знаходзіцца ў шклоўскай папраўчай калоніі № 17. Вясной яе адміністрацыя прызнала палітвязня "злосным парушальнікам рэжыму".
Дома Паўла Севярынца чакаюць жонка і маленькі сын.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.