Палітычны выбух, хуліганства ці што?
Два дні пасля выбуху ў ноч на 4 ліпеня. Пасля яго вышлі толькі дзяржаўныя выданні, усе ж астатнія абмеркаванні - выключна ў Інтэрнэце. Мабыць, у першы раз Інтэрнэт стаў галоўнай і, па сутнасці, адзінай крыніцай аператыўнай інфармацыі. Блогі мінчукоў, якія там былі, крывавыя фота, версіі самыя фантастычныя…. І наадварот - беларускае тэлебачанне паказвае свой сапраўдны тэлетвар. Яно дагэтуль выконвае ўказанне не дапусціць панікі і працягваць святкаванне. Самае цынічнае "супакойванне" атрымалася ў тэлеканала СТВ.
"Спроба сапсаваць свята не атрымалася…. Мабыць, хтосьці жадаў сапсаваць урачыстасць, але сваёй мэты зламыснік не дасягнуў. Сур'ёзных наступстваў, на якія ён, мабыць, разлічваў, не было. Сярод вялізнай колькасці людзей панікі не ўзнікла. Дзякуючы ўзгодненым дзеянням служб, усім была аказаная кваліфікаваная дапамога".
Гэта вельмі знакавая тактыка тэлеканала і ўладаў наогул. У ноч на 4 ліпеня яны паказалі ўсім нам, як улада будзе паводзіць сябе ў экстрымальных сітуацыях, калі небяспека будзе пагражаць нам. У гэтыя моманты ўлады будуць рабіць усё, каб пазбегнуць панікі - гэта іх галоўная задача. Так было ў Чарнобыльскія часы, калі беларусаў выводзілі на першамайскую дэманстрацыю пад радыёактыўныя аблокі…. Пры гэтым улады апелююць да іншай трагедыі - маўляў, паніка прывяла да трагедыі на Нямізе.
Апазіцыя спалохалася выбуху больш, чым улады, гэта заўважна. Мілінкевіч, які даўно нічога ад уладаў публічна не патрабаваў, у гэты раз быў катэгарычны - "выбух трэба расследаваць". Гэтыя словы інтэрнэт-старонкі цытуюць гэтак жа часта як словы міністра ўнутраных спраў Навумава. Апазіцыя баіцца як бы гайкі, якімі былі начыненыя выбуховыя прыстасаванні, не закруцілі на палітыцы аж да зрыву разьбы.
У суботу Лукашэнка, наведваючы "Лінію Сталіна" адрэагаваў на гэтыя апасенні, сказаўшы, што гайкі будуць закручаныя толькі для вінаватых здарэння.
"Усё роўна, хто яны будуць: лідэры яны, ні лідэры, значныя фігуры для Захаду, для Усходу, для ўнутранага спажывання… Разбірацца будзем па поўнай праграме. Таму "гайкі" мы будзем заварочваць на галовах у тых, хто да гэтага датычны. У нас для гэтага досыць сілаў, розуму і вытрымкі", - прывяло словы кіраўніка краіны агецтва БелаПАН.
У адрозненне ад досыць асцярожных выказванняў чыноўнікаў, «Советская Белоруссия» жорстка, але як заўжды метафарычна выказала сваю версію аб арганізатарах:
"Ім, "непрымірымым", тысячу і адзін раз гаварылася: не зводзьце моладзь, не выхоўвайце штурмавікоў, мы - беларусы! - і нам няма чаго дзяліць! Выбух на плошчы ў пятніцу можа лічыцца шкоднымі і - да найвялікшага шкадавання! - лагічнымі вынікамі бесперапыннай прапаганды нянавісці".
Звяртаючыся да ўсіх лялькаводаў, выданне напісала:
"- Задумайцеся! Крывадушна захапляцца "мужнасцю" адурманеных баявікоў, бясконца заклікаць моладзь да бунту - значыць узяць на сябе маральную адказнасць за непазбежныя ў такіх выпадках крывавыя інцыдэнты".
Не да месца і не да часу прыйшліся словы прэзідэнта Лукашэнкі "Комсомольской правде", якія абыйшлі ўжо разнастайныя мас-медыя:
"Насцярожвае той факт, што Захаду наша апазіцыя моцна надакучыла. Асабліва амерыканцам. Тыя ўжо гавораць наўпрост: будзе справа - будуць грошы. А гэта што значыць? Першым чынам вулічныя выступы, дэманстрацыі. А калі яшчэ пагромы і выбухі... Тады заказчык наогул быў бы задаволены".
Газета з гэтым інтэрв'ю выйшла 3 ліпеня, хоць сама гутарка адбылася тыдзень таму. Супадзенне, якое магло б прывесці да таго, што ў будучыні кіраўнік дзяржавы будзе больш асцярожны ў сваіх завочных абвінавачваннях. Хоць яго суботнія выказванні наводзяць на цалкам іншыя разважанні.
Самае незразумелае ва ўсім, што адбылося, утрымоўваецца ў паведамленні Інтэрфакса:
"Першае прыстасаванне было выяўлена ў 23 гадзіны. Яно ўяўляла сабою пакет з-пад таматнага соку, у якім знаходзіліся балты-гайкі і выбухоўнік. Выбухное прыстасаванне, па словах крыніцы, спрацавала ў той час, калі яго аглядалі супрацоўнікі міліцыі без дапамогі сапёраў".
Атрымліваецца, аб магчымай небяспецы міліцыя ведала за 1,5 гадзіны да выбуху і… спрабавала захаваць спакой тых, хто потым пацярпеў? Гэта таму што трэба было праспяваць гімн усім светам? А калі б ў натоўпе былі яшчэ выбуховыя прыстасаванні? І колькі наогул трэба было выбухаў, каб стрыманыя ўлады згарнулі свята? Да таго ж сярод тых, хто весяліўся ля стэлы "Мінск- горад-герой", быў прэзідэнт. Ён, вядома, самы адважны прэзідэнт у свеце, але старонка "Белорусский партизан" задае на гэтай падставе шмат дзіўных пытанняў:
"Калі міліцыя не спыніла канцэрт пасля выбуху, гэта можа гаварыць аб непрафесіяналізме. Альбо аб тым, што нехта ведаў, што больш выбухаў не будзе. Ці быў упэўнены ў гэтым прэзідэнт, калі адважна пайшоў прама да месца выбуху? Па словах міністра ўнутраных спраў, на месцы святкавання было абясшкоджана яшчэ адно выбуховае прыстасаванне….
Нават калі выбух у выніку апынецца нечым дурным хуліганствам, дурасці, што нарабілі ўлады, якія апынуліся ў экстрымальнай сітуацыі кажуць пра многае…".