Палітзняволеная Паліна Шарэнда-Панасюк абвясціла галадоўку

Паліна Шарэнда-Панасюк / bgmedia.site

Паліна Шарэнда-Панасюк / bgmedia.site

23 жніўня Паліна Шарэнда-Панасюк цалкам адмовілася ад ежы. Гэта яе пратэст супраць тых жудасных умоваў, якія стварыла для жанчыны адміністрацыя ІЧУ Рэчыцкага РАУС. Пра гэта паведамляюць праваабаронцы ”Вясны”.

Пасля прыбыцця ў ізалятар Паліну змясцілі ў камеру-адзіночку з поўнай антысанітарыяй, у якой ёсць насякомыя. У яе забралі ўсе асабістыя рэчы і прадукты, якія яна прывезла з сабой. Спаць яна павінна на жалезных крывых пласцінах “шконкі”, паколькі ёй не выдалі ніякіх пасцельных рэчаў. Яе не выводзяць на прагулкі і забаранілі ўсе віды перадачаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі