“Помста за адмову ад грамадзянства”: Паліна Шарэнда-Панасюк ў “Навінках”

Паліна Шарэнда-Панасюк / currenttime.tv
Паліна Шарэнда-Панасюк / currenttime.tv

Палітзняволеная грамадская актывістка Паліна Шарэнда-Панасюк знаходзіцца ў “Навінках”. Пра гэта паведаміў яе муж Андрэй, які жыве з двума непаўнагадовымі сынамі ў Вільні. 27 чэрвеня ім стала вядома, што Паліна ў аддзеле экспертыз у псіхіятрычным цэнтры “Навінкі”.

У канцы траўня палітзняволеная, стаміўшыся ад жорсткага ціску і пераследу ў калоніі, адмовілася ад грамадзянства Беларусі. Адміністрацыя калоніі прыняла рашэнне накіраваць яе на псіхіятрычна-судовую экспертызу, хаця два гады таму Паліна ўжо праходзіла экспертызу ў гэтай установе і была прызнана здаровай, адзначаюць праваабаронцы “Вясны”.

Хутчэй за ўсё гэта банальна помста рэжыму за адмову ад грамадзянства. Учора нам нарэшце ўдалося перадаць Паліне невялікую перадачу. Яна першы раз за год паспрабуе яблыкаў, якія так любіць. Але подласці працягваюцца, лекі для Паліны адмовіліся прыняць. Нам дагэтуль нічога не вядома пра стан яе здароўя,піша Андрэй.

Як удалося даведацца ўскосным чынам, перадачу з лекамі не ўзялі, бо “Паліна сябе дрэнна паводзіла”, — заключае “Вясна”.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі