Палякі дапамогуць расследаваць выбух на Скідзельскім цукровым камбінаце
Да расследавання выбуху на Скідзельскім цукровым камбінаце прыцягнуць спецыялістаў з Польшчы. Пра гэта паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.
Расследаваннем справы займаецца галоўнае следчае ўпраўленне цэнтральнага апарата Следчага камітэта. На сайце ведамства паведамляецца, што ўжо ў бліжэйшыя дні прыбудуць прадстаўнікі кампаніі з Польшчы, якія маюць досвед абслугоўвання тэхнікі, усталяванай на прадпрыемстве.
Як паведамлялася раней, трагічны інцыдэнт на камбінаце здарыўся 25 лютага каля гадзіны ночы. У адным з цэхаў выбухнула пылапаветраная сумесь, ад чаго пацярпелі пяць работніц заводу. Трое з пацярпелых да цяперашняга часу ўжо, на жаль, памерлі ў лякарнях. Стан яшчэ дзвюх жанчын медыкі ацэньваюць як цяжкі.
Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.