Палякі зарэгістравалі 682 спробы нелегальнай міграцыі за чацвер

Сітуацыя на польска-беларускай мяжы застаецца трывожнай / twitter.com/straz_graniczna​
Сітуацыя на польска-беларускай мяжы застаецца трывожнай / twitter.com/straz_graniczna​

За чацвер, 14 кастрычніка, польскія памежнікі спынілі 682 спробы нелегальна перасекчы мяжу з тэрыторыі Беларусі, паведамляе прэс-служба Польскага ведамства.

Былі затрыманыя восем нелегальных мігрантаў — усе з Ірака.

Таксама за дапамогу нелегальным мігрантам затрыманыя 11 замежнікаў. Гэта грамадзяне Ірака, Германіі, Украіны, Грузіі, Беларусі і Польшчы.

Як паведамляла Еўрарадыё, польскі Сейм ухваліў законапраект, паводле якога нелегальных мігрантаў, затрыманых пры перасячэнні мяжы, будуць высылаць з Польшчы. Ім таксама можа быць забаронены ўезд у краіну на тэрмін ад шасці месяцаў да трох гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі