Палякі знялі відэа: беларускія памежнікі паказваюць мігрантам, дзе перайсці мяжу

Палякі знялі відэа: беларускія памежнікі паказваюць мігрантам, дзе перайсці мяжу

Польскія памежнікі апублікавалі відэа, якое, на іх думку, даказвае дапамогу беларускіх калег у нелегальным перасячэнні мяжы. 

На відэа бачныя мужчыны ў форме. У аднаго з іх — на спіне надпіс "Памежная служба". Мужчыны праводзяць двух мігрантаў з Блізкага Усходу да нейкага месца і паказваюць ім кірунак руху. Таксама на відэа бачная аўчарка, якая бегае вакол мужчын у форме.

Месца здымак вызначыць складана, бо ніякія памежныя знакі ў кадр не трапляюць. 

Мігранцкі крызіс абвастрыўся з канца вясны 2021-га. На пачатку ліпеня Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь не будзе стрымліваць нелегальных мігрантаў, якія ідуць у краіны ЕС, бо ў Беларусі, маўляў, няма на гэта магчымасцяў у выніку санкцый.

Заходнія палітыкі назвалі дзеянні афіцыйнага Мінска гібрыднай атакай. Літва, Латвія і Польшча пачалі будаваць платы на мяжы з Беларуссю. Нелегальных мігрантаў, якія ідуць з тэрыторыі Беларусі, гэтыя краіны разварочваюць на мяжы і адпраўляюць назад.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі