"Палявых камандзіраў" Майдана спрабуюць падкупіць мільёнамі долараў (відэа)

На гэта скардзяцца яго каменданты. Як вядома, пратэстоўцы стварылі "Народную самаабарону", якая складаецца з "сотняў" — невялікіх падраздзяленняў. Высвятляецца, што менавіта сотнікаў і спрабуюць падкупіць невядомыя. Амаль кожнаму прапаноўвалі мільён долараў толькі за тое, што яны са сцэны заявяць пра недавер да апазіцыйных палітыкаў.



Тэлеканал ТСН адзначае, што пратэстоўцам усё цяжэй вытрымліваць цяжкія ўмовы. Людзі ўжо моцна стаміліся. Не бязмежныя і рэсурсы супраціўлення. Не спыняюцца і правакацыі. Учора ў будынку, занятым пратэстоўцамі ў Кіеве, адбыўся выбух, пацярпелі людзі.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі