Памерла адна з пацярпелых на Скідзельскім цукровым камбінаце

Памерла адна з пацярпелых на Скідзельскім цукровым камбінаце

У Гродзенскай гарадской клінічнай лякарні хуткай медыцынскай дапамогі памерла адна з жанчын, пацярпелых ад ўспышкі пылапаветранай сумесі на Скідзельскім цукровым камбінаце, перадае БЕЛТА.

У адміністрацыі лякарні кажуць, што жанчына памерла ў ноч з 3 на 4 сакавіка, ёй было 43 гады. Стан яшчэ адной пацярпелай застаецца цяжкім.

Як паведамлялася раней, здарэнне на Скідзельскім цукровым камбінаце адбылося ў ноч з 24 на 25 лютага. Пры ўспышцы пылапаветранай сумесі сур'ёзна пацярпелі пяць работніц прадпрыемства. Ва ўсіх апёкі цела - ад 50% і вышэй, а таксама баратраўмы.

Трох жанчын перавезлі ў Мінск у рэанімацыйнае аддзяленне Рэспубліканскага апёкавага цэнтру, яшчэ дзве жанчыны знаходзіліся ў рэанімацыі Гродзенскай лякарні. Калегі пацярпелых жанчын добраахвотна выклікаліся быць для іх донарамі крыві

Следчы камітэт пачаў крымінальную справу па факце службовай халатнасці ў ААТ "Скідзельскі цукровы камбінат", якая прывяла да па неасцярожнасці цяжкія наступствы. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі