Памерла жанчына, якой упершыню ў Беларусі перасадзілі сэрца

Пра смерць Наталлі Радкевіч інфармуе БелаПАН са спасылкай на Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр "Кардыялогія".



Радкевіч пакутавала на цяжкае захворванне — дылатацыйную кардыяміяпатыю. На момант перасадкі жанчыне было 36 гадоў, яна выхоўвала двух сыноў, малодшаму з якіх было паўгода. Сям'я Радкевічаў адчувала матэрыяльныя цяжкасці і звярталася да людзей па дапамогу праз СМІ.



У першай аперацыі па перасадцы сэрца, якая доўжылася больш за пяць гадзін, прымалі ўдзел 20 спецыялістаў РНПЦ "Кардыялогія". Агулам у 2009 годзе было праведзена 11 трансплантацый сэрца.



Фота — respublica.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі