Памёр басіст і заснавальнік Yes Крыс Сквайр
Музыка хварэў на лейкімію. Дыягназ яму паставілі за месяц да смерці.
Ва ўзросце 67 гадоў сышоў з жыцця басіст і заснавальнік гурта Yes Крыс Сквайр. Прычынай смерці стала лейкімія. Інфармацыя пра гэта з’явілася на старонцы гурта ў Фэйсбуку.
“З цяжкім сэрцам і невымоўным сумам паведамляем вам пра смерць нашага сябра і сазаснавальніка гурта Yes Крыса Сквайра. Ён мірна адышоў у іншы свет ў Феніксе, Арызона”, — гаворыцца ў паведамленні.
Дыягназ музыку быў пастаўлены за месяц да смерці.
Фота: rian.com.ua