224 палітвязні знаходзяцца ў сітуацыі асаблівай рызыкі — праваабаронцы
Зняволенне, ілюстрацыйнае фота
Не менш за 224 беларускія палітвязні знаходзяцца за кратамі ў сітуацыі асаблівай рызыкі. Такую жахлівую статыстыку паведамляюць праваабаронцы "Вясны".
Паводле іх, у гэты лік уваходзяць:
— 104 чалавекі ў цяжкім стане здароўя;
— 45 сталых людзей, чый узрост перавышае 60 гадоў (шмат хто з іх мае ў дадатак вялікія праблемы са здароўем);
— 36 шматдзетных маці і бацькоў;
— 11 чалавек з інваліднасцю;
— 16 чалавек з ментальнымі разладамі;
Таксама праваабаронцы адзначаюць, што ёсць як мінімум пяць сямей, дзе за краты трапілі абое бацькоў.
Самаму старому сярод палітвязняў, магілёўцу Міхаілу Ляпейку 76 гадоў. Яго накіравалі на прымусовае лячэнне ў псіхіятрычным шпіталі за абразу Лукашэнкі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.