Мінскага дызайнера будуць судзіць за "экстрэмізм" і ўдзел у пратэстах

Сяргей Скібінскі

Сяргей Скібінскі / фота з яго старонкі "Вконтакте"

У Мінскім гарадскім судзе 14 кастрычніка пачнецца працэс над Сяргеем Скібінскім. Яго вінавацяць па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса — "садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці" (ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4) і "ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак" (ч. 1 арт. 342 КК). Як піша "Наша Ніва", мінчуку пагражае да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Дызайнеру Сяргею Скібінскаму 41 год. Раней быў дырэктарам дызайн-агенцтва poligraf.by, якое існавала да 2020 года. Таксама ў Скібінскага зарэгістраванае ІП у галіне дызайну, ён робіць уласныя ілюстрацыі ды праекты.

У сацсетках мужчына апошні раз быў анлайн 19 студзеня 2024 года — акурат падчас аблавы на салідарных з палітвязнямі (тады частку людзей арыштавалі з іншых нагодаў). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі