Памёр "хросны бацька" брытанскага блюзу
Джон Мэёл
У Каліфорніі памёр брытанскі блюзавы музыка Джон Мэёл. Яму было 90 гадоў, паведамляе "Бі-Бі-Сі".
У 1960-я гады Мэёл заснаваў гурт Bluesbreakers, які зрабіў велізарны ўплыў на развіццё тагачаснай папулярнай музыкі і стаў стартавай пляцоўкай для многіх вядучых рок-гітарыстаў (у тым ліку Эрыка Клэптана, Пітэра Грына і Міка Тэйлара).
Музыка выпусціў больш за 50 альбомаў, якія не прынеслі яму вялікага камерцыйнага поспеху. Аднак яго роля ў развіцці рок-музыкі ў Брытаніі была велізарнай.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.