Памёр студэнт Акадэміі музыкі, ён быў на ізаляцыі з каранавірусам

Памёр студэнт Акадэміі музыкі, ён быў на ізаляцыі з каранавірусам

Раніцай 25 лістапада памёр студэнт трэцяга курса Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (спецыяльнасць — "баян і акардэон") 21-гадовы Арцём Казлоў. Ён быў на ізаляцыі з каранавірусам, знаходзіўся ў ізалятары БНТУ. Уначы хлопцу стала дрэнна, выклікалі хуткую, але лекары яго не змаглі выратаваць, паведамляе nn.by.

Следчы камітэт праводзіць праверку па факце смерці студэнта. На месцы працавала следча-аператыўная група, апытваюцца аднагрупнікі, супрацоўнікі інтэрната і ізалятара. Для высвятлення дакладнай прычыны смерці прызначаны экспертызы, паведамляе БЕЛТА.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі