Панядзелак будзе вельмі цёплы, месцамі пройдуць навальніцы
У бліжэйшыя суткі, 29 ліпеня, у Беларусі чакаецца надвор’е з пераменнай хмарнасцю. Месцамі прагназуюцца кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы.
Вецер будзе слабы ўначы, а ўдзень паўночна-ўсходні, усходні ўмеркаваны, пры навальніцах парывісты. У асобных раёнах магчымыя моцныя парывы ветру.
Тэмпература паветра ўначы складзе 13-19 градусаў, удзень будзе 20-26, а на поўдні абяцаюць 27-32 са знакам плюс, перадае БЕЛТА са спасылкай на Белгідрамет.