Паплечнік Ціханоўскага прабыў за кратамі 30 сутак, а яму прысудзілі яшчэ 15

Паплечнік Ціханоўскага прабыў за кратамі 30 сутак, а яму прысудзілі яшчэ 15

Паплечнік відэаблогера Сяргея Ціханоўскага ("Краіна для жыцця") гомельскі актывіст Юрый Уласаў прабыў за кратамі 30 сутак, а яму прысудзілі яшчэ 15! Як паведамляе gomelspring.org, раней яго пакаралі за ўдзел у "несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве" — сустрэчы 7 траўня з Ціханоўскім. Цяпер жа — за "дробнае хуліганства і непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі". Пра акалічнасці гэтай другой справы пакуль нічога не вядома.

Уласаў мусіў выйсці на волю 6 чэрвеня. Але ў той дзень яго вывезлі з ізалятара часовага ўтрымання на службовым аўтамабілі, а праз некалькі гадзін прывезлі назад. Суд адбыўся на наступны дзень.

Напярэдадні стала вядома, што Сяргею Ціханоўскаму, які знаходзіцца за кратамі з 29 траўня, выставілі абвінавачанне. Якое менавіта, стане вядома ў аўторак. Абвінавачанні выставілі і групе яго паплечнікаў. Вядома, што іх вінавацяць у "арганізацыі групавых дзенняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі