Папулярная расійская крама: Творы Алексіевіч размялі, чакайце наступнай серады

Папулярная расійская крама: Творы Алексіевіч размялі, чакайце наступнай серады

Праз суткі пасля абвяшчэння лаўрэата Нобелеўскай прэміі па літаратуры, якім стала беларуска Святлана Алексіевіч, цікавімся, ці павялічыўся попыт на яе кнігі.

Папулярная расійская крама “Лабиринт.ру” напоўніцу піярыцца за кошт Нобелеўскай прэміі. Іх сайт аздобленыя вялікім фотаздымкам беларускай пісьменніцы. Пад ім — чатыры яе самыя хітовыя бестселеры.

“Яна ж Нобелеўскі лаўрэат. Адразу ж усё змялі з паліцаў. У наяўнасці засталіся толькі дзве кнігі: “У вайны не жаночае аблічча” і “Час сэканд-хэнд”. Усё астатняе разабралі. На жаль, новыя кнігі ў продаж пакуль не паступілі. Удакладняйце інфармацыю ў сераду”, — раіць кансультант крамы “Лабиринт.ру”.

На сайце папулярнай беларускай кніжнай крамы “Oz.by” фотаздымкаў Алексіевіч няма. Але з кніжак пісьменніцы ў наяўнасці толькі “Апошнія сведкі” і “Цынкавыя хлопчыкі”.

“У краме па вуліцы Магілёўскай гэтых твораў засталося па адным асобніку. Інфармацыі пра тое, калі з’явяцца новыя кнігі, пакуль няма”, — канстатуе прадавец.

Такая ж сітуацыя ў іншых беларускіх інтэрнэт-крамах. Калі нешта набыць яшчэ можна, то гэта лічаныя асобнікі. Што праўда, у наяўнасці кніжак Алексіевіч было таксама няшмат.

“Толькі што набылі адну яе кнігу”, — дзеляцца навіной у “Цэнтральнай кнігарні” Мінска.

У чацвер, калі стала вядома пра тое, што Алексіевіч атрымала прэмію, у гэтай краме было каля трох дзясяткаў кніг пісьменніцы. Іх яшчэ не разабралі.

“Яе кнігі ў нас і раней былі. Попыт, зразумела, павялічыўся. За сёння пару яе кніг ужо купілі...”

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі