Парашэнка можа сустрэцца з Пуціным, Лукашэнкам і Назарбаевым у жніўні

Пра гэта інфармуе censor.net.ua са спасылкай на прэс-службу Нурсултана Назарбаева. Прэзідэнт Казахстана правёў тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным. 

Паведамляецца таксама, што з прапановай такой сустрэчы выступіў кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

У каментары Еўрарадыё ўкраінскі сацыёлаг Дзмітрый Грамакоў адзначыў, што ў Беларусі найлепшыя шанцы для такіх перамоваў. Аднак пытанне ў тым, што менавіта стане прадметам перамоваў, кажа эксперт:

Грамакоў: "Калі расіяне будуць казаць: “Вы спыняеце правядзенне АТА, а мы адводзім свае войскі ад мяжы”, то для Украіны гэта азначае замарожванне канфлікту і з’яўленне на яе тэрыторыі дзвюх зон, якія не кантралююцца і нікому не падпарадкоўваюцца. Такія два "Прыднястроўі"..."

Для Расіі ж, кажа Грамакоў, можа стаць непрымальнай адмова ад тэхнічнай і кадравай падтрымкі баевікоў на ўсходзе Украіны. Расійскае грамадства можа не падтрымаць Пуціна, калі ён выкажа такое жаданне. 

Фота — bundeskanzlerin.de

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі