Парэчанкаву падчас спектакля кінулі на сцэну пісталет (відэа)

На спектаклі акцёра Міхаіла Парэчанкава наладзілі антываенную акцыю. Як вядома, ён нядаўна быў на Данбасе, дзе наведаў баевікоў і страляў з кулямёта ў бок Данецкага аэрапорта, які ўтрымліваюць украінскія вайскоўцы. У адносінах акцёра ва Украіне распачалі крымінальную справу.

На прэм'еры спектакля "Трамвай "Жаданне" ў МХТ імя Чэхава грамадзянская актывістка Кацярына Мальдон кінула Парэчанкаву самаробны медаль "За Лугандон". Акрамя таго, з крыкам "Трымай, Міша, ты ж любіш пастраляць!" жанчына кінула акцёру цацачны пісталет. Міхаіл Парэчанкаў адрэагаваў даволі спакойна і сказаў, што пісталет забярэ.

Як адзначае сайт znak.com, актывістку не затрымалі. Іншыя гледачы падзяліліся: адныя падтрымалі яе акцыю, іншыя асуджалі і нават спрабавалі сарваць з заплечніка Мальдон жоўта-блакітную стужку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі