Парушыў патрабаванні аховы працы — СК пра гібель рабочага на "Беларуськаліі"
ААТ "Беларуськалій" / kali.by
Брыгадзір Анатоль Эгіптэ, паводле папярэдніх звестак, парушыў патрабаванні аховы працы, гаворыцца ў паведамленні Следчага камітэта. Пра гібель брыгадзіра на працоўным месцы напярэдадні паведаміў тэлеграм-канал "Беларуськалія".
Надзвычайнае здарэнне адбылося падчас запуску "лінейнай секцыі мацавання ў рэжыме разгрузкі", распавялі ў СК. Брыгадзір ажыццявіў запуск, але пры гэтым, "у парушэнне патрабаванняў аховы працы, знаходзіўся часткова пад разгружанай секцыяй", у выніку быў смяротна траўмаваны.
Мужчыну было 54 гады.
Салігорскі райаддзел Следчага камітэта пачаў праверку па факце гібелі шахцёра. Следчыя апытваюць калегаў, прызначаная судова-медыцынская экспертыза.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.