Пасля 30 сутак арышту вызвалілі былога палітвязня Аляксея Раманава
Аляксей Раманаў
Пасля 30 сутак арышту ў Гомелі вызвалілі былога палітвязня Аляксея Раманава, паведамляе Радыё Свабода.
Раманава затрымалі 23 студзеня, калі супрацоўнікі КДБ па ўсёй краіне прыйшлі да былых палітвязняў, якія засталіся ў РБ, і сваякоў палітычных зняволеных. Спачатку яго асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту нібыта за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". Пасля суд дадаў яшчэ 15 сутак. Напярэдадні з'явілася інфармацыя, што Раманава не адпусцілі з гомельскага ІЧУ "ў сувязі з выбарамі". Але яна не пацвердзілася.
Аляксей Раманаў мае інваліднасць, анкалагічнае захворванне і панкрэатыт. У ізалятары яму некалькі разоў рабілася блага. Яго адвозілі ў бальніцу і вярталі назад за краты.
"Лекары сказалі, што ён патрабуе шпіталізацыі, яго пакладуць на лячэнне, калі адбудзе адміністрацыйны арышт", — сказала Радыё Свабода інфармаваная крыніца.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.