Пасля акцый пратэсту ў Кіеве пачалі 64 крымінальныя справы
Пра гэта паведамляе МУС Украіны ў твітары.
Усе гэтыя справы датычаць правапарушэнняў, здзейсненых ва ўкраінскай сталіцы ў апошнія дні.
Таксама ў чацвер міліцыя паведаміла, што акрэсленае кола падазраваных у беспарадках 1 снежня каля Адміністрацыі ўкраінскага прэзідэнта. Быў затрыманы чалавек, які адабраў ключы ў кіроўцы грэйдэра і прывёз гэтую тэхніку на Банкаўскую вуліцу, каб тараніць шэрагі байцоў "Беркута".
Паводле звестак праваахоўнікаў, найбольшую актыўнасць у бойках з міліцыяй апошніх дзён у цэнтры Кіева праявілі сябры "Брацтва", "Свабоды" і "Дынама-Ультрас".
У той жа час лідар "Свабоды" Алег Цягнібок заявіў, што ў Кіеве ўладай было задзейнічана каля 5 тысяч штатных правакатараў, так званых спартоўцаў, якія за ўзнагароджанне наладжваюць у горадзе розныя правакацыі.