Пасля бойкі дзяўчынак у мінскай школе міліцыя сабрала дзяцей на сход
"Прафілактычная гутарка" са школьнікамі
Пасля бойкі дзяўчынак у мінскай школе міліцыя сабрала дзяцей на сход. Яго сілавікі назвалі "прафілактычнай гутаркай" пра паводзіны ў навучальнай установе.
Міліцыя зрэагавала на відэа бойкі, якое з'явілася ў інтэрнэце. Дзяўчынак знайшлі. Імі аказаліся шасцікласніцы, у якіх былі "рознагалоссі ў вонкавым выглядзе".
Са школьнікамі, сярод якіх былі і згаданыя ўдзельніцы бойкі, размаўляў намеснік начальніка аддзела прафілактыкі ГУУС Мінгарвыканкама падпалкоўнік міліцыі Дзмітрый Мялешка. Але сходам справа не скончыцца. Інспекцыя па справах непаўналетніх Фрунзенскага РУУС праводзіць праверку. Міліцыянеры абяцаюць "прававую ацэнку" і "меры рэагавання".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.