Пасля чутак пра інсульт БЕЛТА паказала фатаграфіі Лукашэнкі

Пасля чутак пра інсульт БЕЛТА паказала фатаграфіі Лукашэнкі

31 ліпеня на сайце афіцыйнага інфармагенцтва БЕЛТА з'явілася першая за апошнія дні навіна пра Аляксандра Лукашэнку

Напярэдадні ў СМІ ды інтэрнэце абмяркоўваліся чуткі пра нібыта інсульт у кіраўніка Беларусі. Яго прэс-сакратар Наталля Эйсмант абвяргала гэтыя чуткі. Аднак некаторыя СМІ звярнулі ўвагу, што ў вечаровым тэлеэфіры кіраўніка Беларусі не паказалі і ніводнай навіны з ім не з'явілася.

Сёння, як паведамляецца, Лукашэнка прыняў з дакладам старшыню Мінскага аблвыканкама Анатоля Ісачэнку. Яны абмеркавалі ўборачную кампанію ў рэгіёне, развіццё мяса-малочнага комплексу і дарожнага будаўніцтва.

Лукашэнка адзначыў, што сёлета ўраджай збожжа будзе меншы, чым у 2017 годзе. Вялікую надзею ён ускладае на ўраджай кукурузы: "Думаю, нам трэба спадзявацца сёлета — усё ж такі кукурузны год — на тое, што мы мільён тон кукурузы, а можа быць, і больш, збярэм і тым самым папоўнім недабор па хлебе".

Пасля чутак пра інсульт БЕЛТА паказала фатаграфіі Лукашэнкі
Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі