Пасля двух сутак у ІЧУ з Беларусі з'ехаў пісьменнік, суаўтар сагі "Метро 2033"
Сяргей Антонаў
Пад "зачыстку журналістаў" на Магілёўшчыне трапіў журналіст і пісьменнік Сяргей Антонаў — аўтар шэрагу твораў у рамках "Сусвету Метро 2033", пішуць праваабаронцы.
На пачатку снежня Антонава выклікаў да сябе начальнік быхаўскага КДБ. Ён паказаў два дакументы з Магілёўскага УКДБ, дзе гаварылася, нібыта пісьменнік датычны да злачынства — працы на партал mogilev.media. Гэты партал напрыканцы лістапада КДБ далучыў да спісу так званых "экстрэмісцкіх фармаванняў".
Кадэбісты правялі ператрусы ў Антонава дома і на працы. канфіскавалі ўсю тэхніку. Самога пісьменніка дапытвалі да паўночы. Яму прапаноўвалі "прызнацца ў працы на сайт" і пагражалі ў іншым разе адправіць у СІЗА КДБ.
Пасля гэтага Антонава пасадзілі на двое сутак у ІЧУ. Пасля выхаду ён адразу ж пакінуў Беларусь.
Масавая аблава з ператрусамі ў Магілёве адбылася 5-6 снежня. Сілавікі прыйшлі да людзей, якіх падазраюць у супрацы з сайтамі, унесенымі ў спіс "экстрэмісцкіх фарміраванняў". Сярод іншых быў, верагодна, затрыманы былы дырэктар музея гісторыі Магілёва Аляксей Бацюкоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.