Пасля кантакту з хворымі на шаленства жывёламі да медыкаў звярнуліся 100 чалавек

Медыкі заклапочаныя ростам колькасці выпадкаў шаленства сярод дзікіх жывёл

Медыкі заклапочаныя ростам колькасці выпадкаў шаленства сярод дзікіх жывёл / pixabay.com

У Беларусі пасля кантакту з хворымі на шаленства жывёламі па меддапамогу звярнуліся каля 100 чалавек. І гэта толькі з канца жніўня, кажа начальніца аддзела гігіены, эпідэміялогіі і прафілактыкі Міністэрства аховы здароўя Іна Карабан. Паводле яе слоў, 60% пацярпелых — дзеці.

Раней стала вядома пра два выпадкі масавага кантакту з хворымі на шаленства жывёламі, якія ў жніўні адбыліся ў Віцебскай і Магілёўскай абласцях. Медыкі налічылі 70 чалавек. Цяпер яны атрымліваюць лячэнне.

І праблема не толькі з бяздомнымі жывёламі. Медыкі заклапочаныя ростам колькасці выпадкаў шаленства сярод дзікіх жывёл. Яны не толькі выходзяць да людзей у вёсках, але і трапляюць нават на сельскагаспадарчыя аб'екты.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі