Пасля параду Перамогі Пуцін можа прыляцець у Севастопаль

Пра гэта піша газета "Коммерсант", якая спасылаецца на неназваную крыніцу ў Міністэрстве абароны Расіі. Магчымы візіт Уладзіміра Пуціна ў Севастопаль пацвярджае і крыніца ў Крамлі. Адзначаецца, што расійскі прэзідэнт калі і паляціць у Крым, то пасля прыняцця параду на Краснай плошчы ў Маскве. Аднак у графіку Пуціна гэтая паездка пакуль не пазначаная.

Па некаторых звестках, з расійскім прэзідэнтам можа прыляцець і прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі