Пасля "размовы" ў міліцыі памёр 35-гадовы беларус — "Белсат"

Першамайскае РУУС Мінска / Яндэкс.Карты

Першамайскае РУУС Мінска / Яндэкс.Карты

35-гадовы беларус памёр пасля "размовы" ў міліцыі, паведамляе тэлеканал "Белсат" са спасылкай на ўласныя крыніцы.

Паводле звестак журналістаў, затрыманага мужчыну забрала з Першамайскага РУУС Мінска хуткая дапамога. Сам ён пры гэтым быў у непрытомным стане.

Дзе канкрэтна наступіла смерць, пакуль невядома — у міліцыі, дзе яго дапытвалі, ці ў шпіталі, куды яго даставіла хуткая.

Незалежныя тэлеграм-каналы паведамляюць, што памерлага мінчука звалі Арцём Заяц.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі