Пасля скаргі прапагандысткі з турыстычнага цэнтра ў Гродне знікла шыльда

Шыльда знікла ў першыя дні 2024 года

Шыльда знікла ў першыя дні 2024 года / Telegram

Пасля скаргі прапагандысткі з турыстычнага цэнтра ў Гродне знікла шыльда, піша Hrodna.life. Вольга Бондарава ў сваім тг-канале назвала яе "правакацыйнай", бо на ёй былі надпісы на беларускай, польскай і англійскай мовах. Прайшлі чатыры дні (з улікам выхадных) і шыльду знялі. У якім выглядзе яна вернецца, можна толькі здагадвацца. Магчыма, на ёй з'явіцца руская мова, адсутнасць якой таксама абурыла Бондараву. Цяпер жа яна радуецца і дзякуе мясцовым уладам за "прыняцце тэрміновых мер".

Вольга Бондарава і іншыя прапагандысты спрычыніліся да "зачысткі", якая адбываецца ў Беларусі: знікае лацінка на ўказальніках, помнікі, шыльды, нават абразы ў царкве. У Свіслачы больш няма гімназіі імя Кастуся Каліноўскага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі