Пасля п'янкі ў Лідзе памерлі два чалавекі

Пасля п'янкі ў Лідзе памерлі два чалавекі

Два чалавекі памёрлі ў Лідзе пасля ўжывання спіртнога, паведамляе прэс-служба Следчага камітэт ў сваім Telegram-канале. 

Целы 45-гадовай лідчанкі і яе 41-гадовага знаёмага знайшлі ў кватэры 20 красавіка каля 15:45. 

Следчыя правялі агляд месца здарэння, апыталі сваякоў, знаёмых і суседзяў памерлых. З месца здарэння былі канфіскаваныя некалькі палімерных ёмістасцяў з рэшткамі вадкасці, якая мае пах спірту. 

Крымінальная версія смерці не разглядаецца. Паводле папярэдніх звестак, смерць абодвух чалавек звязаная з ужываннем згаданай вадкасці.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі