Пасол Украіны Ігар Кізім на Еўрарадыё

Пасол Украіны Ігар Кізім на Еўрарадыё

Украіна традыцыйна займае значнае месца ў беларускай знешняй палітыцы. А на фоне беларуска-расійскай "нафтавай вайны" значэнне добрых адносінаў з паўднёвай суседкай для Беларусі яшчэ больш павялічылася: менавіта праз украінскія парты і трубаправод "Адэса — Броды" на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод будзе паступаць азербайджанская нафта.


Ці змяніліся апошнім часам, на фоне канфлікту паміж уладамі Беларусі і Расіі, адносіны паміж нашымі краінамі і ў які бок? Ці атрымліваецца падаваць больш інфармацыі пра сітуацыю ва Украіне беларусам? Якія чаканні ад будучай сустрэчы кіраўнікоў Беларусі і Украіны? Турызм і эканоміка: ці ёсць перспектывы пашырэння супрацоўніцтва?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Украіны ў Беларусі Ігар Кізім.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі