Паспелі аформіць новы пашпарт у амбасадзе? Не забудзьцеся забраць (вось, чаму)

Белорусский паспорт

Пашпарт / "СБ"

Калі вы аформілі новы пашпарт, але цягам года не забралі яго з амбасады ці консульства, то праз год яго адправяць у Беларусь. Гэта вынікае з дакумента, апублікаванага на Нацыянальным прававым партале.

"Забыты" пашпарт адправяць на захоўванне ў падрадзелы па грамадзянстве і міграцыі органаў унутраных спраў па месцы рэгістрацыі грамадзяніна Беларусі.

У верасні стала вядома, што беларускія дыпмісіі ў замежжы больш не будуць дапамагаць у афармленні і атрыманні пашпартоў. Такія змены прадугледжаныя ўказам №278 ад 4 верасня "Пра парадак выдачы дакументаў і здзяйснення дзеянняў". Грамадзяніну, які ўвесь час жыве за межамі Рэспублікі Беларусь і стаіць на консульскім уліку, выдаць новы пашпарт цяпер могуць толькі органы ўнутраных спраў па месцы апошняй рэгістрацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі