Паспрабуйце рашыць задачы па матэматыцы, якія не рашыў Лукашэнка
Падчас “Вялікай размовы з прэзідэнтам” Аляксандр Лукашэнка выказваецца пра школьную нагрузку і цяжкасць задач па матэматыцы за 8-ы і 10-ы класы.
“Скажыце, вы, дапусцім, у 8-м, 10-м класе ўсе задачы па матэматыцы рашыце? Вы нават не зразумееце, што там напісана”, — кажа кіраўнік краіны.
Таксама Аляксандр Лукашэнка выказаўся пра шосты школьны дзень і навінкі ў сістэме адукацыі.
А ці зможаце вы рашыць задачы, з якімі складана справіцца кіраўніку краіны? Прапануем невялікі тэст з задачамі за восьмы клас з падручніка па матэматыцы.