Паўла Батуева затрымалі па крымінальнай справе за абразлівы каментар
Салігорца Паўла Батуева затрымалі па крымінальнай справе за абразлівы каментар. Пра гэта ў сацсетках паведаміла журналістка Вольга Быкоўская.
"Ці быў гэты каментар і ці мае да яго адносіны Павел, самі разумееце, нікому не цікава. Вобшукі доўжыліся калі чатырох гадзінаў, канфіскавалі тэхніку і яшчэ некаторыя рэчы", — напісала Быкоўская.
Ці возьмуць Батуева пад варту, стане зразумела ў пятніцу ўвечары, калі пройдуць 72 гадзіны пасля яго затрымання.
Як распавядала Еўрарадыё, Батуева затрымалі, калі ён ішоў забіраць дачку з дзіцячага садка. Ператрусы адбыліся ў яго дома і на кватэры яго бацькоў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.