Паўла Пракаповіча аштрафавалі на 2,5 мільёна рублёў

Суд Савецкага раёна Мінска прысудзіў Паўла Пракаповіча да штрафу ў 25 базавых велічынь. Сябра Партыі БХД прызнаны вінаватым па артыкуле 23.34 Адміністрацыйнага кодэкса — парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў.
 
Адвакат даводзіў, што адзіночны пікет, які зладзіў Пракаповіч, не з'яўляецца масавым мерапрыемствам. Маўляў, гэта выказванне адным чалавекам сваёй думкі. Але на суддзю Таццяну Палулех гэтыя довады не паўздзейнічалі, паведамляе прэс-служба Партыі БХД.
 
7 ліпеня каля 18:00 на плошчы Якуба Коласа ў Мінску Пракаповіч паставіў партрэт Дзмітрыя Завадскага і запаліў ля яго свечкі. У гэты час з метро выйшлі міліцыянты, якія затрымалі актывіста. Акцыя адбылася ў гадавіну знікнення Дзмітрыя Завадскага.
 
Фота: bchd.info.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі