Паўлу Вінаградаву прысудзілі 15 сутак за допіс у фэйсбуку

Паўлу Вінаградаву прысудзілі 15 сутак за допіс у фэйсбуку

7 ліпеня актывіста Паўла Вінаградава прысудзілі да 15 сутак арышту, піша "Наша ніва". Нагодай для гэтага стаў пост у фэйсбуку, у якім Павел казаў, што... не верыць у перспектыву пратэстаў на 9 траўня. Аднак суд палічыў такі пост наадварот заклікам да ўдзелу.

Два дні таму, 5 ліпеня, да Вінаградава прыйшлі з аглядам. Канфіскавалі тэхніку, налепку з Пагоняй, якую нехта павесіў на паштовую скрыню, і таблічку з нумарам дома ў БЧБ-колерах. Ён Пасля агляду актывіста затрымалі і змясцілі ў Беразінскае ІЧУ. 

На думку міліцыі, у допісе Вінаградава быў заклік выходзіць на акцыю. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі