Паўлюк Быкоўскі: “Рэжым адзіным сябрам бачыць Расію”

Паўлюк Быкоўскі: “Рэжым адзіным сябрам бачыць Расію”

Амаль пад гукі з камп’ютарнай гульні “к-к-к-комбо” па Беларусі кожны дзень коцяцца масавыя вобшукі і затрыманні. На сёння каля 30 журналістаў знаходзяцца за кратамі. Дакладную лічбу падаваць цяжка, бо яна змяняецца ледзь не штодня. 

Якія мэты ў такога вынішчэння незалежных СМІ і ці атрымаецца ў рэжыму гэтых мэт дасягнуць, у эфіры Еўрарадыё 13 ліпеня адказваў медыяэксперт Паўлюк Быкоўскі.

— Я займаюся маніторынгам у межах праекта Media-IQ, і па тых накірунках маніторынга, што я працую — медыя працуюць, ёсць хвалі, калі яны затрымліваюць нейкія вядучыя пазіцыі, калі параноўваць з раcійскімі медыямі, якія пішуць пра Беларусь, але разам з тым…

Ну вось у красавіку Уладзімір Пуцін узгадваўся ў беларускіх медыя часцей, чым Аляксандр Лукашэнка. Чаму так адбылося? Ну, відаць, у нас сталі часцей казаць пра кіраўніка суседняй дзяржавы, чым пра Лукашэнку. І гэта ў значнай ступені адбываецца за кошт працы дзяржаўных медыя. 

То бок яны, канешне, захоўваюць лаяльнасць. Але зараз Аляксандр Лукашэнка так часта ездзіць на сустрэчы з Пуціным, што не заўважаць паглыбленне інтэграцыі і частыя кантакты проста немагчыма.

Але медыяэксперт не лічыць, што гэтыя факты і вось такая планамерная зачыстка беларускіх СМІ — гэта падрыхтоўка да прыходу Расіі.

— Я не думаю, што ёсць нейкія факты, якія б пацвердзілі, што гэта адбываецца. Я думаю, што ёсць свая ўнутраная логіка нармалізаваць сітуацыю кіроўнаму рэжыму іменна такім чынам. 

Канстантін Бычок спасылаўся на выкананне ўказа прэзідэнта "Па барацьбе з радыкальнымі элементамі", гэтага указа мы не бачылі, відавочна, што гэты указ быў не апублікаваны, але ў выніку мы ведаем, што такі ўказ ёсць. Я думаю, што ўнутраная логіка ў першую чаргу. 

Іншае пытанне, што паслабленне пазіцый на міжнароднай арэне, калі Аляксандр Лукашэнка казаў Уладзіміру Пуціну "передайте Меркель, каб яна мне не званіла", гэта вядзе да таго, што беларускі рэжым губляе мнагавектарнасць і ён робіцца малавектарным, фактычна адзіным сябрам бачыць Расію. 

І гэта значыць, што ён робіцца ўсё больш залежным. І калі сам рэжым гэта робіць, або яго справакавалі гэта зрабіць, мы напэўна не так хутка разбяромся, бо ўсё-такі важна ведаць факты, а не домыслы.

— Праўладныя тг-каналы радаваліся разгрому тутбая, пазбаўлення акрэдытацыі карпункту Еўрарадыё. Чаму?

— Насамрэч у нас яшчэ не адбылося поўнага разгрому незалежнай журналістыкі, не факт, што ён адбудзецца. 

Будзе дакладна ўскладненне сітуацыі для працы такіх журналістаў, але канчатковага вырашэння журналісцкага пытання ўсё ж такі не будзе. 

Іншае пытанне, што гэтая радасць, гэта таму, што людзі адчуваюць сябе на вайне і вось такія эмоцыі уласцівыя, калі бачаць, што праціўнік пераможаны. 

Паглядзім, што будзе далей, я не думаю, што ў нашай сітуацыі можна поўнасцю спыніць доступ грамадзян да альтэрнатыўнай інфармацыі, а калі так, то мы будзем знаходзіць розныя варыянты працы, хто ў Беларусі, хто за межаў Беларусі. 

Хтосьці будзе будаваць новы медыябізнес за межамі Беларусі, а хтосьці акажацца праз некаторы час смелым і адкрые, што гэта можна рабіць у Беларусі зноў. 

Усе гэта будзе працягвацца, увогуле наўрад ці гісторыя ў гэтай сітуацыі дазволіць паставіць кропку.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі