Пажар на Светлагорскім ЦКК: ёсць загінулы
Пажар на Светлагорскім ЦКК / скрыншот
У Светлагорску загарэўся цэлюлозна-кардонны камбінат. У Тэлеграме пішуць пра тое, што быў выбух. На кадрах, якія з'явіліся ў сацсетках, відаць адкрытае полымя і слуп дыму, якія паднімаюцца над прадпрыемствам.
"Гарыць рэзервуар", — лаканічна удакладнілі ў МНС. Там таксама паведамілі, што, паводле папярэдняй інфармацыі, адзін чалавек загінуў.
На месцы працуюць ратавальнікі.
Гэта не першае надзвычайнае здарэнне на прадпрыемстве. У канцы ліпеня на ЦКК здарылася аварыя, у якой пацярпелі два супрацоўнікі. Адзін з іх пазней памёр у бальніцы.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.