У Мінску ва Уруччы гарэлі склады вайсковай часці
Увечары 8 студзеня пажар здарыўся ў вайсковай часці ва Уруччы ў Мінску. У яго ліквідацыі былі задзейнічаны значныя сілы сталічных ратавальнікаў. Прэс-служба МНС паведамляла, што ўзгаранне адбылося на складах. У 17:53 яго ліквідавалі.
Прэс-служба Мінабароны ў 18:04 паведаміла ў Telegram, што "ліквідавана ўзгаранне на тэхнічнай тэрыторыі адной з вайсковых часцей Мінскага гарнізона". Сцвярджаецца, што гарэў "адзін са складоў кабельнай гаспадаркі". Прычыны здарэння высвятляюцца. Пацярпелых сярод людзей няма.
Подразделения МЧС работают на улице Рогачевской в Минске, происходит горение в ангарах. Информации о пострадавших нет
— 112.by МЧС Беларуси (@112by) January 8, 2021
@112MINSK @112by продолжают работать на улице Рогачевской в Минске, происходит горение на складах. Подробности и обстоятельства происшествия устанавливаются. pic.twitter.com/px7BohrRng
— МЧС Минска (@112MINSK) January 8, 2021
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.